ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
8 лютага 1945 года. 91 дзень да Перамогі
Новая выстаўка прысвечана літаратуры Эстоніі

Прэзентацыя кнігі самага папулярнага аўтара Беларусі

Прэзентацыя кнігі самага папулярнага аўтара Беларусі
Іншыя навіны

6 лютага ў рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася прэзентацыя заключнай часткі рамана-дылогіі Наталлі Батраковай “Миг бесконечности” – “Миг бесконечности 2. Бесконечность любви, бесконечность печали” выдавецтва EXCELLENT.

Мерапрыемства адкрыў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, звярнуўшы ўвагу на ўклад Наталлі у папулярызацыю беларускай літаратуры.

Інга Бекіш, кіраўнік Цэнтральнай кнігарні г. Мінска, адзначыла, што па выніках 2019 г. раман пісьменніцы “Бесконечность любви, бесконечность печали. Книга вторая” заняў першае месца ў рэйтынгу папулярнасці “Белкнігі”.

1.jpg

Анастасія Маслоўская, загадчыца сектара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падзялілася вынікамі сацыялагічнага даследавання, згодна з якім Наталля Батракова ўзначальвае спіс любімых аўтараў сярод карыстальнікаў публічных бібліятэк Беларусі, а тры яе бестселера “Территория души”, “Миг бесконечности” і “Площадь согласия” займаюць верхнія радкі ў топе-10 любімых твораў.

Лола Званарова, прафесар, пісьменнік, літаратуразнаўца, заўважыла, што проза Наталлі – гэта “ўнікальнае злучэнне авантурнасці і пачуццёвасці. Свежае слова пра лёс жанчыны ў постсавецкі перыяд”.

Павіншаваў аўтара і Міхаіл Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У канцы прэзентацыі для чытачоў прайшла аўтограф-сесія.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам