ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні
Выстаўка Марыны Капілавай

Прэзентацыя кнігі “Беларусь замкавая”

Прэзентацыя кнігі “Беларусь замкавая”
Іншыя навіны

26 сакавіка ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя кнігі “Беларусь замкавая” выдавецтва “Бяловагруп”.


Выданне выканана ў фармаце фотаальбома і з'яўляецца першым маштабным праектам беларускага кнігавыдавецтва XXI стагоддзя, прысвечаным помнікам манументальнага дойлідства. Работа над кнігай аб'яднала вядучых гісторыкаў і фатографаў краіны з мэтай стварэння актуальнай хронікі замкавай культуры Беларусі.

У выданне ўвайшлі ўнікальныя аўтарскія фатаграфіі, картаграфічная, архіўная і музейная інфармацыя з айчынных і замежных крыніц, гістарычныя малюнкі і гравюры. Фотаальбом выкананы на высокім мастацкім узроўні з разваротнымі панарамамі Нясвіжскага, Мірскага, Гродзенскага і Крэўскага замкаў, тэкст кнігі падаецца на рускай і англійскай мовах.

У рамках прэзентацыі будзе прадстаўлена выстаўка-прагляд навуковых, навукова-папулярных і літаратурна-мастацкіх выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаных замкавай спадчыне беларускай зямлі.

Прэзентацыя адбудзецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам