21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя электронна-бібліятэчнай сістэмы (ЭБС) "Кнігафонд".
Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, ТАА "Цэнтр лічбавай дыстрыбуцыі", ПУП "Элітбук" пры садзейнічанні Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.
З уступным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Васільеўна Кузьмініч, з дакладам і прэзентацыяй выступіў кіраўнік праекта "Кнігафонд" Раман Юр’евіч Галавачоў.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 70 чалавек: спецыялісты бібліятэк, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў. Прысутныя азнаёміліся з сэрвіснымі магчымасцямі і тэхналогіяй пошуку інфармацыі ў ЭБС "Кнігафонд".