ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Топ-9 мясцін Беларусі, дзе адбываліся літаратурныя сюжэты, альбо Як апынуцца ў кнізе?
Алічбаваны альбом “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана”

Прэзентацыя альманаха “Казахстан – Беларусь” і сустрэча пісьменнікаў дзвюх краін

Прэзентацыя альманаха “Казахстан – Беларусь” і сустрэча пісьменнікаў дзвюх краін
Іншыя навіны

14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя першага ў гісторыі казахстанска-беларускага супрацоўніцтва літаратурна-мастацкага альманаха “Казахстан – Беларусь” і адбылася сустрэча пісьменнікаў дзвюх краін.

Арганізатары мерапрыемстваў – Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Літаратурны зборнік выдадзены пры садзейнічанні пасольства напярэдадні 30-годдзя здабыцця краінамі незалежнасці.

Асаблівасць выдання заключаецца ў тым, што яно з’яўляецца трохмоўным (матэрыялы прадстаўлены на казахскай, беларускай і рускай мовах) і адлюстроўвае шматгадовае міждзяржаўнае, літаратурнае і культурнае супрацоўніцтва суверэнных Казахстана і Беларусі ва ўсіх аспектах гісторыка-культурнай пераемнасці. Яго раздзелы перакладаў, прозы і паэзіі ўтрымліваюць тэксты казахскіх і беларускіх аўтараў – Абая Кунанбаева, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Олжаса Сулейменава, Міколы Мятліцкага, Мурата Аўэзава, Нурлана Аразаліна, Алеся Карлюкевіча, Улугбека Есдаўлета, Валерыя Міхайлава, Бахытжана Канап’янава, Галыма Жайлыбая, Любові Шашковай, Святланы Ананьевай, Алеся Бадака. Усяго зборнік змяшчае творы каля 70 аўтараў дзвюх краін.

kazakhstan_3.jpg

Выдадзены пісьменніцкімі супольнасцямі Казахстана і Беларусі зборнік лепшых высокамастацкіх і высокадухоўных твораў – годны ўклад у захаванне сяброўскіх адносін паміж нашымі краінамі і народамі.

Прэзентацыя альманаха адбылася ў афлайн-рэжыме. З залы Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан у г. Нур-Султан праходзіла трансляцыя і сустрэча пісьменнікаў у анлайн-фармаце на платформе Zoom.

kazakhstan_5.jpg

Адкрыла мерапрыемства генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава: “Апошнім часам адносіны паміж нашымі краінамі развіваюцца дынамічна. Пра гэта сведчыць шэраг міжнародных пагадненняў, а таксама падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і спорту Рэспублікі Казахстан. На працягу доўгіх гадоў нашы бібліятэкі супрацоўнічаюць у галіне дакументазнаўства, кнігазнаўства і дакументаабмену. Сённяшняя сустрэча з’яўляецца важным этапам супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і культурамі. Таму мы павінны не толькі захаваць тое, што ўжо напрацавалі, але рухацца далей, прымнажаючы вынікі”.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскар Бейсенбаеў у сваім выступленні падкрэсліў, што дзякуючы сумесным намаганням кіраўніцтва Казахстана і Беларусі культурны дыялог паміж нашымі краінамі гучыць усё званчэй і больш упэўнена. У прыватнасці, пры садзейнічанні дыпламатаў на беларускую мову перакладаюцца лепшыя ўзоры літаратурнай спадчыны Казахстана: “Перакананы, што гэтыя мерапрыемствы культурнага жыцця паслужаць скрэпай ва ўзаемаадносінах нашых народаў, якія маюць не толькі агульную гісторыю, але і агульнасць духоўных сувязей, якія вызначаюць будучыню нашых народаў”.

Таксама ўдзел у мерапрыемстве ўзялі галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Алена Беразоўская, галоўны рэдактар выдавецкага дома “Звязда”, літаратуразнаўца, журналіст Алесь Карлюкевіч, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Простор”, складальніца літаратурна-мастацкага альманаха “Казахстан – Беларусь” Любоў Шашкова, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, знакамітыя пісьменнікі і паэты.

У рамках мерапрыемства госці маглі азнаёміцца з выставай-праглядам выданняў, прысвечаных літаратурным сувязям дзвюх краін.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам