ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Руплівы сейбіт на ніве філалогіі”: юбілейны вечар Васіля Старычонка
Экскурсія да Дня абаронцаў Айчыны

Прэзентацыя аўтаматызаванай сістэмы “Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

Прэзентацыя аўтаматызаванай сістэмы “Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”
Іншыя Навіны

23 лютага на базе Нацыянальнай бібліятэкі адбылася прэзентацыя аўтаматызаванай сістэмы “Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” для супрацоўнікаў аддзелаў абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі.

У зале прэс-цэнтра прысутныя падрабязна азнаёміліся са зместам рэсурсу, яго магчымасцямі па прадастаўленні аддаленага доступу да лічбавых копій дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На ўсе пытанні супрацоўнікаў адказаў кіраўнік групы распрацоўшчыкаў НВ ТАА “Тодэс” Аляксандр Саўчанка.

Праект рэалізуецца ў некалькі этапаў. На першым этапе ў анлайн-прасторы сталі даступны кніжныя выданні, аўтарэфераты дысертацый і дысертацыі, ноты, плакаты, эстампы, паштоўкі і іншыя выяўленчыя матэрыялы. Усяго – больш за 130 тыс. дакументаў на розных мовах свету.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” матэрыялы пададзены ў адкрытым і абмежаваным доступе. Дакументы ў адкрытым доступе (больш за 15 тыс.) можна праглядаць у любым зручным месцы і спампоўваць у фармаце pdf. Дакументы з абмежаваным доступам можна праглядаць у чытальных залах бібліятэкі або атрымліваць іх фрагменты з дапамогай службы электроннай дастаўкі дакументаў.

Зарэгістраваныя карыстальнікі маюць права скарыстацца сэрвісам асабістага кабінета, які дазваляе захоўваць пошукавыя запыты, фарміраваць спісы неабходных выданняў з магчымасцю іх сартавання па групах або падборках, заказваць арыгінал дакумента для працы ў чытальных залах бібліятэкі.

Колькасць дакументаў, прадстаўленых у аўтаматызаванай сістэме “Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, пастаянна папаўняецца.

Рэсурс даступны па адрасе https://elib.nlb.by.

Матэрыял пададзены цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам