ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музыка паэзіі
Міжнародная міграцыя ў XXI стагоддзі

Перадача кніг у дар

Перадача кніг у дар
Іншыя навіны

8 снежня дырэктар адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 45 даведачных выданняў.


У сваім выступленні дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі адзначыў, што плённае супрацоўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі з Паркам высокіх тэхналогій адбываецца ўжо не першы год і выказаў надзею на яго доўгатэрміновую перспектыву.

Валерый Цапкала выказаў упэўненасць, што падораныя кнігі будуць спрыяць развіццю айчыннай навукі і культуры, падкрэсліў выключную ролю бібліятэкі ў інавацыйным развіцці грамадства.

Фонды бібліятэкі папоўніліся энцыклапедыямі, слоўнікамі і даведнікамі, у якіх прадстаўлена біяграфічная інфармацыя пра вучоных, палітыкаў, дзеячаў культуры і мастацтва розных краін.

У даведачных выданнях можна знайсці звесткі пра манархаў і членаў каралеўскіх сем’яў краін Еўропы, Азіі, Афрыкі; дзяржаўных і палітычных дзеячаў СССР, 136 тысяч савецкіх грамадзян і больш за 5 тысяч выдатных савецкіх гістарычных асоб; найбуйнейшых палітыкаў і кіраўнікоў ЗША; асоб, якія зрабілі важны ўклад у развіццё Фінляндыі, а таксама біяграфічныя звесткі пра іншых вядомых дзеячаў розных краін.

У ілюстрацыйнай энцыклапедыі па мастацтве сабраны матэрыял пра вядомых мастакоў, ілюстратараў і скульптараў Усходняй Амерыкі. Сярод падораных выданняў – шматтомны біяграфічны слоўнік “The international who’s who”, які адлюстроўвае перыяды 1979–1980, 1991–1992 гадоў. Даведачнае выданне змяшчае інфармацыю пра выбітных сусветных дзеячаў у галіне медыцыны, права, адукацыі, літаратуры, мастацтва, кіно, музыкі, спорту, моды, паспяховых банкіраў і фінансістаў, палітычных і рэлігійных лідараў, дыпламатаў.

Несумненны інтарэс у чытачоў выкліча і серыя біяграфічных энцыклапедый “Who’s who in …”. Кожны выпуск знаёміць з асноўнымі фактамі біяграфій найбольш вядомых дзеячаў розных краін. Сярод усіх выпускаў, перададзеных у дар, самы ранні датуецца 1911 годам.

Загадчыца аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Тулупава выказала ўпэўненасць, што перададзеныя выданні будуць асабліва цэннымі для спецыялістаў усіх галін ведаў і ў першую чаргу бібліятэкараў, а таксама ўсіх, хто зацікаўлены ў дакладнай інфармацыі пра жыццё вядомых і ўплывовых людзей свету.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам