ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка прыняла ўдзел у Агульнагарадскім дні інфармавання
Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі сталі актыўнымі балельшчыкамі II Гульняў краін СНД

Пазнавайце Беларусь разам з намі: сядзіба Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе

Пазнавайце Беларусь разам з намі: сядзіба Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе
Іншыя навіны

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі наведалі адно з самых маляўнічых месцаў Гомельскай вобласці – сядзібу Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе.

Акружаны англійскім паркам дваранскі дом з гаргульямі-хімерамі над уваходам выглядае як дэкарацыя да фэнтэзійнага фільма.

Адна з галоўных асаблівасцей комплексу, якая ўразіла экскурсантаў, – добра захаваныя інтэр’еры. Палац налічвае 36 пакояў, і ўсе яны аформлены ў розных стылях, што дазваляе вывучаць гісторыю архітэктуры:

  • галоўны ўваход з ажурнай ляпнінай і маляўнічымі вітражамі – гэта готыка,
  • більярдны салон і рабочы кабінет – класіцызм,
  • салон у стылі ракако,
  • дамавая капліца ў стылі барока,
  • карцінная галерэя ў неагатычным стылі,
  • салон у стылі маньерызму,
  • сталовая з размаляванымі столямі – раманскі стыль,
  • салон з аўтэнтычнай ляпнінай на столі і сценах у неамаўрытанскім стылі.


Паездка ўзбагаціла супрацоўнікаў бібліятэкі ведамі, падарыла яркія ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Матэрыял пададзены прафсаюзным камітэтам НББ.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам