27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Беларусі «Аб рабоце па выкананні галіновай праграмы “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на 2006–2010 гг.” і задачах арганізацый культуры на 2010 г.».
У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі работы Міністэрства культуры і галіны за мінулы год, заслуханы даклады кіраўнікоў устаноў культуры, органаў мясцовага самакіравання і ўпраўлення культуры раёнаў.
У якасці аноўных пытанняў былі абмеркаваны актуальныя праблемы і тэндэнцыі развіцця музейнай, бібліятэчнай, тэатральнай, музычнай, кінематаграфічнай і іншых сфер культуры.
У рамках мерапрыемства адбылося ўручэнне дзяржаўных і галіновых узнагарод работнікам культуры, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і прафсаюзнага руху Беларусі.