14 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося другое пасяджэнне Сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
У рабоце камісіі прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Іван Бамбіза і віце-прэм’ер, міністр эканомікі Рэспублікі Польшча Вальдэмар Паўляк.
У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі пытанні фінансавага, інвестыцыйнага і энергетычнага супрацоўніцтва дзвюх краін, разгледзелі ўмовы партнёрства ў транспартнай сферы, турызме, сельскай гаспадарцы і іншых галінах.
Па выніках пасяджэння быў падпісаны пратакол, у якім вызначаны далейшыя крокі міністэрстваў, прадпрымальніцкіх структур па рэалізацыі дасягнутых дамоў паміж Беларуссю і Польшчай.
Напрыканцы сустрэчы адбылася прэс-канферэнцыя І. Бамбізы і В. Паўляка прадстаўнікам СМІ.