25 мая а палове на 19-ю ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбудзецца інфармацыйна-пазнавальная праграма «Падарожжа да ўласнага “Я”».
Госць праграмы – практыкуючы псіхолаг, аўтар і вядучая трэнінгаў Наталля Жыватоўская – раскрые для ўдзельнікаў наступныя тэмы:
- Узроўні быцця і ўзроўні свядомасці.
- Картаграфія “Я”: асоба, самасць, эга, індывідуальнасць.
- Самапазнанне як магчымасць прыняцця сябе.
Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Праграма ладзіцца ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход правы бакавы, з боку рэстарана.
Мерапрыемства платнае – 2 500 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).
Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.