ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
21 красавіка 1945 года. 18 дзён да Перамогі
Францішак Багушэвіч і Якуб Колас. Жыватворны ўплыў класіка

Ніхто не забыты, нішто не забыта

Ніхто не забыты, нішто не забыта
Іншыя навіны

“Ніхто не забыты, нішто не забыта: да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” – так называецца дадатак да чарговага выпуску бюлетеня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” (2020, № 4), прысвечаны тэме ўшанавання памяці аб гэтых векапомных падзеях.

Шмат часу прайшло пасля завяршэння вайны, аднак памяць аб тых, хто ваяваў на франтах, змагаўся з ворагам у партызанскіх атрадах і падполлі, загінуў у турмах і канцэнтрацыйных лагерах, быў зажыва спалены ў вёсках, захоўваецца беларускім народам. Яна адлюстравана ў назвах плошчаў, праспектаў, вуліц нашых гарадоў і населеных пунктаў; увекавечана праз стварэнне алей герояў, экспазіцый музеяў, а таксама літаратурных твораў, мастацкіх і дакументальных фільмаў; захавана ў помніках і абелісках, інфармацыйных стэлах, мемарыяльных комплексах і мемарыяльных дошках, памятных знаках.

Юбілейны дадатак да бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” змяшчае фактычныя і бібліяграфічныя звесткі пра Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльныя комплексы “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Хатынь”, “Буйніцкае поле”, “Яма”, “Курган Славы Савецкай арміі – вызваліцельніцы Беларусі”.

Хатынь.jpg

Беларусазнаўчы матэрыял, які тычыцца тэмы Вялікай Айчыннай вайны, можна таксама знайсці ў шэрагу інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку – “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”, “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам