ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Палкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі: да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны
“Я – поле, я сціхлая ў горадзе вёска...”

На сустрэчы з адвакатам карыстальнікі бібліятэкі абмеркавалі прававыя пытанні па вырашэнні працоўных спрэчак

На сустрэчы з адвакатам карыстальнікі бібліятэкі абмеркавалі прававыя пытанні па вырашэнні працоўных спрэчак
Іншыя навіны

21 лістапада ў рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян у бібліятэцы прайшла тэматычная сустрэча з адвакатам на тэму “Прававыя падставы спынення працоўнага дагавора: заканадаўства і судовая практыка”.

Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.

З лекцыяй выступіла Таццяна Эдуардаўна Шпілеўская, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта БДУ, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

На сустрэчы былі асветлены асноўныя пытанні ў сферы праваадносін па вырашэнні працоўных спрэчак у рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Карыстальнікі бібліятэкі змаглі задаць пытанні, якія тычацца падстаў спынення працоўнага дагавора, спынення працоўных адносін па ініцыятыве наймальніка, гарантый пры звальненні.

У рамках мерапрыемства экспанавалася тэматычная выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры па тэме

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

У Маскве адкрылася выстаўка “Сімяон, сын Полацка”

13 Сне 2019

12 снежня ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Сімяон, сын Полацка”, прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі і Расіі.

Кніжныя выстаўкі

“Школа даследчыка” навучыць, дзе і як шукаць літаратуру

13 Сне 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі валодае шырокім спектрам электронных інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць не толькі нашы фонды і фонды іншых бібліятэк, але і дзясяткі мільёнаў лепшых сусветных публікацый з ліцэнзійных баз даных.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Доўгая дарога да дома Караткевіча

13 Сне 2019

Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.

Навіны бібліятэк

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

12 Сне 2019

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Навіны бібліятэк

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

11 Сне 2019

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111