ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Водгукі аб XIV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях
Спорт, прыгажосць і здароўе

Музейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны”

Музейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны”
Іншыя навіны

У красавіку ў музеі кнігі адбыліся чарговыя заняткі “Клуба кніжных прафесараў”. Тэмай заняткаў стала Біблія Францыска Скарыны.

Біблія – адна з ключавых кніг чалавецтва. Эпоха кнігадрукавання ў Еўропе пачалася з выхаду ў свет Бібліі Іагана Гутэнберга на лацінскай мове. У другой палове XV стагоддзя лацінскія пераклады Бібліі друкаваліся ў многіх гарадах Заходняй Еўропы. У той жа час Кнігу кніг пачалі выдаваць і на нацыянальных мовах.

Біблія, падрыхтаваная і выдадзеная Францыскам Скарынам, асаблівая, пра што сведчаць структура выдання, мастацкае афармленне, аўтарскі шрыфт, унікальны пераклад тэксту. На занятках дзеці дазналіся, чаму Францыск Скарына не выдаў Біблію адным фаліянтам, а друкаваў асобнымі кніжкамі невялікага фармату, навошта ён пісаў прадмовы і размясціў у выданні свой партрэт.

Мерапрыемства праводзілася ў даступнай і займальнай форме. Праца ў малых групах дапамагла ўцягнуць у актыўны працэс усіх удзельнікаў. Кожны з дзяцей ствараў дызайнерскі партрэт першадрукара, а пасля ператвараўся ў акцёра і прадстаўляў свайго героя. Творчыя заданні дапамаглі ўдзельнікам заняткаў лёгка засвоіць тэму.
Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам