ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да базы даных “Университетская библиотека онлайн”
Сустрэча консульскіх службовых асоб і перадача ў дар кніг

Мова, кніга і традыцыйная культура позняга рускага сярэднявечча

Іншыя навіны

30–31 кастрычніка ў Маскве прайшла II Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мова, кніга і традыцыйная культура позняга рускага сярэднявечча ў жыцці свайго часу, у навуцы, музейнай і бібліятэчнай справе ХХI ст.”.


Арганізатарамі мерапрыемства, прысвечанага 50-годдзю навуковай дзейнасці заснавальніка археаграфічнай школы гістарычнага факультэта МДУ, доктара гістарычных навук, прафесара Паздзеевай І.В., выступілі Маскоўскі дзяржаўны універсітэт (МДУ) імя М.В. Ламаносава і фонд “Русский мир”.

На канферэнцыі з дакладам “Калекцыя кірылічных выданняў XVI–XX стст. Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” выступіла загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Кірэева Г.У.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя і даследчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, ЗША і Румыніі.

Даклады, многія з якіх выклікалі дыскусію, былі прысвечаны ролі палявой і камеральнай археаграфіі пры публікацыі тэкстаў дакументаў, увядзенню ў навуковае абарачэнне кніжных помнікаў, падрыхтоўцы бібліяграфічных паказальнікаў старадрукаваных кніг і рукапісаў.

Археаграфічная лабараторыя МДУ рэгулярна арганізуе ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі навучальныя школы-семінары, у рамках якіх праводзяцца лекцыі і практычныя заняткі (па методыцы апісання старадрукаваных кірылічных кніг, па палеаграфіі, філіграназнаўстве і г.д.). Ад кіраўнікоў археаграфічнай лабараторыі МДУ паступіла прапанова аб правядзенні на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падобнага семінара.

Таксама Кірэева Г.У. наведала Дзяржаўную публічную гістарычную бібліятэку, дзе ў аддзеле рэдкіх кніг знаходзяцца архіўныя матэрыялы па асабістых бібліятэках беларускіх дзеячаў І.Х. Каладзеева і Я.І. Бараноўскага.

У дар атрымана 7 выданняў МДУ імя М.В. Ламаносава.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам