ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вызначаны пераможцы фотаконкурсу “#♥_nlb”
Творчыя заняткі “З юбілеем, Бібліятэка!”

Мінску – 955 гадоў

Мінску – 955 гадоў
Іншыя навіны

9 верасня ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)”.

Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся матэрыяльная культура і эканоміка, сацыяльна-палітычнае жыццё, фарміраванне гарадской прасторы, а таксама гісторыя сталіцы праз лёсы яе жыхароў. Усяго прагучала 93 даклады.

У канферэнцыі ўзяў удзел галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Андрэй Бараноўскі, выступіўшы з дакладам “Неизвестные страницы истории Национальной библиотеки Беларуси: сотрудники учреждения (1922–1941 гг.)”.

Азнаёміцца з праграмай канферэнцыі можна тут.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам