24 і 26 лістапада запрашаем дзяцей 6–12 гадоў на майстар-класы “Кніга ператварэнняў”.
Удзельнікі мерапрыемства праявяць майстэрства і створаць уласную чароўную кнігу, з дапамогай якой можна ператварыць труса ў рыбу, а рыбу ў птушку. Заняткі арганізаваны па методыцы Святланы Прудоўскай.
Працягласць – 60 хвілін.
Кошт – 6 бел. руб., для дзяцей са шматдзетных сем’яў – 4 бел. руб.
Майстар-класы пройдуць 24 лістапада а 18 гадзіне і 26 лістапада а 15 гадзіне.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.