ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Наіўна. Супер: размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу
Выпускнік беларускай бібліятэказнаўчай школы ўзначаліў Нацыянальную бібліятэку Іарданіі

Майстар-клас для студэнтаў у музеі кнігі

Майстар-клас для студэнтаў у музеі кнігі
Іншыя навіны

6 красавіка ў прасторы выстаўкі “Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі” ў музеі кнігі адбыўся майстар-клас па методыцы навучання грамаце для студэнтаў II курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка.

Сваім майстэрствам і вопытам з будучымі педагогамі падзялілася Юлія Валянцінаўна Бялова – намеснік дырэктара СШ № 16 г. Мінска, пераможац конкурсу 2011 года “Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі”.

Пад кіраўніцтвам дасведчанага педагога студэнты ў займальнай і даступнай форме асвойвалі разнастайныя інтэрактыўныя формы і метады навучання грамаце. Кожны атрымаў магчымасць праверыць на сабе асноўныя прыёмы развіваючага навучання і ацаніць эфектыўнасць іх ужывання.

Удзел у майстар-класе прынялі намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта пачатковай адукацыі Ірына Аляксандраўна Буторына і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Усе ўдзельнікі пазнаёміліся з экспазіцыяй выстаўкі і лепшымі ўзорамі кніг для пачатковага навучання, створанымі на беларускіх землях за чатыры стагоддзя.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам