27 лютага дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае на заняткі “Марскі патруль”, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны.
Мэта заняткаў – выраб падарунка-віншавання для бацькі.
Дзецям будуць прапанаваны матэрыялы для развіцця творчасці, вобразнага мыслення і дробнай моторыкі рук. Праграма ўключае: канструяванне караблікаў рознага памеру з паперы (арыгамі), выраб аблокаў з ваты, аплікацыю з ірванай паперы – мора з хвалямі. Запланаваны тэматычныя рухомыя гульні, прагляд мультфільмаў.
Заняткі праводзяцца бясплатна. Усе мастацкія матэрыялы будуць прадастаўлены.
Запрашаюцца дзеці 4–8 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 12.00–13.30.