30 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пашыранае пасяджэнне дырэкцыі аб выніках 2023 года і задачах на 2024 год.
На мерапрыемстве выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін. Ён падвёў вынікі, выказаў словы падзякі калектыву за зладжаную працу і вызначыў планы і задачы на бягучы год.
Спікерамі пасяджэння выступілі начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Карповіч, начальнік інфармацыйнага цэнтра Ала Шарамецьева, начальнік сацыякультурнага цэнтра Радміла Букач.
Удзельнікі абмеркавалі перспектывы развіцця віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, новыя тэндэнцыі ў сацыякультурнай дзейнасці.
Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў за поспехі ў працоўнай дзейнасці. За высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана вядучы бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Кацярына Варанько. За асабісты ўклад ва ўкараненне інавацыйных тэхналогій у практыку работы бібліятэк Беларусі падзяка старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук аб’яўлена загадчыку сектара падтрымкі сістэмы інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Вячаславу Брычкоўскаму.
Ганаровай граматай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзнагароджаны загадчык сектара арганізацыі работы агляднай пляцоўкі аддзела экскурсійна-метадычнай работы Вольга Дарожка, рэстаўратар архіўных і бібліятэчных матэрыялаў аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Наталля Драгун, вядучы інжынер-энергетык аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Ірына Дудкіна, загадчык сектара сацыяльна-культурных праектаў аддзела сувязей з грамадскасцю Аксана Казачэнка, загадчык сектара адміністравання сістэмнага праграмнага забеспячэння, інфармацыйнай бяспекі і тэхнічнага абслугоўвання ЛВС інфармацыйна-вылічальнага аддзела Андрэй Мацко, вядучы метадыст аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці Алег Сівы, інжынер па кантрольна-вымяральных прыборах і сродках аўтаматыкі аддзела аўтаматызаванай сістэмы кіравання тэхналагічнымі працэсамі Галіна Сніцарэнка.
Падзяка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі аб’яўлена вядучаму інжынеру дыспетчарскага аддзела Таццяне Акімавай, інжынеру-праграмісту аддзела алічбоўкі дакументаў Жанеце Алімавай, галоўнаму бібліёграфу навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Андрэю Бараноўскаму, загадчыку сектара абслугоўвання новымі паступленнямі аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Аксане Брэжневай, вядучаму інжынеру-праграмісту аддзела алічбоўкі дакументаў Веры Гаўрыловіч, вядучаму бібліятэкару аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Аксане Гаўрыльчык, вядучаму бібліятэкару аддзела запісу і інфармавання карыстальнікаў Ірыне Гуляевай, інжынеру-электроніку інфармацыйна-вылічальнага аддзела Антону Данільчыку, вядучаму інжынеру-праграмісту аддзела алічбоўкі дакументаў Паліне Драздовай, мастаку-рэстаўратару аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Алене Канцавенка, інжынеру па рамонце абсталявання, будынкаў і збудаванняў аддзела эксплуатацыі будынка і абсталявання Аляксандру Крышэвічу, аператару па дыспетчарскім абслугоўванні ліфтаў аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Наталіі Курдун, вядучаму бібліятэкару аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Вользе Лебедзевіч, вядучаму бібліятэкару аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў Святлане Мілейка, вядучаму інжынеру аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці Дзмітрыю Патаповічу, бібліятэкару аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Святлане Раманавай, адміністратару аддзела экскурсійна-метадычнай работы Алене Сушы, вядучаму інжынеру-энергетыку аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Вользе Ціхун, вядучаму інжынеру-праграмісту інфармацыйна-вылічальнага аддзела Дзмітрыю Шышкіну, вядучаму спецыялісту па кадрах аддзела прававой і кадравай работы Ірыне Юрэвіч, вядучаму бібліятэкару аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Інэсе Юховіч.
Паважаныя калегі!
Ад усёй душы віншуем вас з заслужанымі ўзнагародамі! Хай 2024 год будзе плённым перыядам, калі ўсе планы, надзеі і жаданні стануць рэальнасцю, поспех бясспярэчна ідзе за вамі, а да калекцыі перамог дадасца яшчэ некалькі!
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.