17 верасня ў рамках святкавання Дня бібліятэк на вучэбна-трэніровачнай базе спартыўнага клуба ФПБ адбылося карпаратыўнае культурна-спартыўнае мерапрыемства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Супрацоўнікі бібліятэкі ўзялі ўдзел у вясёлай забаўляльнай праграме, конкурсах і спартыўных спаборніцтвах. Пры ўдзеле тэатра гульні і клаўнады “Жарт” пад кіраўніцтвам Галіны Сушыцкай у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з’явілася свая гумарыстычная Кніга рэкордаў Гінеса. Пераможцы ў яе намінацыях атрымалі дыпломы і памятныя прызы.
Свята прайшло актыўна, весела, радасна і яшчэ больш з’яднала калектыў бібліятэкі.