ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты тэставы доступ да ЭБС “Библиороссика”
Навука. Супрацоўніцтва. Развіццё

Круглы стол "Даследаванне правененцый у Беларусі"

Круглы стол "Даследаванне правененцый у Беларусі"
Іншыя навіны

27 лістапада а 10-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх) адбудзецца круглы стол “Даследаванне правененцый у Беларусі”.


Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і камітэт па ахове кніжных помнікаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Даследаванне тысячагадовай гісторыі раскіданых па свеце беларускіх кнігазбораў – адна з няпростых задач беларускага кнігазнаўства, бо ў большасці выпадкаў гісторыя кнігазбораў – гэта гісторыя іх разбурэння і знікнення. Цяжкасці ўзнікаюць і па прычыне таго, што значныя рэшткі гістарычных кнігазбораў, якія захаваліся і прадаўжаюць заставацца сведкамі свайго часу, да нашых дзён недастаткова даследуюцца беларускімі вучонымі. Правененцыі – гэта тыя пазнакі, якія ўказваюць на прыналежнасць кнігі да прыватнай асобы альбо арганізацыі. Яны робяць кожны асобнік выдання ўнікальным, нясуць багатую гістарычную і фактаграфічную інфармацыю. Правененцыйныя даследаванні служаць справе рэканструкцыі беларускіх кнігазбораў і іх вывучэнню, а таксама звязваюць у адзінае цэлае культурную прастору Беларусі і суседніх народаў.

Мэта круглага стала: абмен вопытам, абмеркаванне праблем і выпрацоўка магчымасцей актывізацыі і ўдасканалення даследаванняў правененцый.

Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы і спецыялісты бібліятэк, музеяў і архіваў, навуковых і адукацыйных устаноў Беларусі.

Для ўдзелу ў круглым стале неабходна зарэгістравацца.

Кантактная інфармацыя:
каардынатар – Кірэева Галіна Уладзіміраўна, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства;
тэлефон: (8 017) 293 27 81;
e-mail: kireeva@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам