24 красавіка ў бібліятэцы адбыўся канцэрт фартэпіяннай музыкі “Грані сучаснасці” чытача бібліятэкі, піяніста Андрэя Кіранава.
Увазе публікі былі прадстаўлены творы сучасных беларускіх кампазітараў А. Друкта, К. Яськова, В. Падгайскай, а таксама замежных аўтараў Ф. Гласа, І.С. Баха.
Перад пачаткам ігры кожны твор суправаджаўся каментарамі самога выканаўцы. Андрэй апавядаў не толькі пра кампазітараў, але і аб тым, як яны пісалі сваю музыку, чым натхняліся і што хацелі ёю перадаць.
Асаблівае месца ў праграме канцэрта заняла Партыта фа мінор Георгія Свірыдава – сачыненне, навеяннае эпізодамі Вялікай Айчыннай вайны. У сваім выкананні А. Кіранаў змог перадаць увесь трагізм падзей мінулых гадоў і закрануць струны душы кожнага слухача.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі дакументамі.