10 студзеня супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым павіншавалі ўдзельнікі ўзорнага ансамбля народнай песні "Вянок" САШ № 115 г. Мінска.
Мастацкі кіраўнік – Лукашэвіч Святлана Мікалаеўна.
Калядкі, танцы, гульні, песні сталі прыемным пачаткам працоўнага тыдня для работнікаў бібліятэкі.
Супрацоўнікі бібліятэкі загадзя падрыхтаваліся да сустрэчы гасцей і аддзячылі маленькім калядоўшчыкам: юныя артысты атрымалі салодкія падарункі.