ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі пра вайну
Аляксей Шэін: першая кніга дапамагла нарадзіць трэцяга сына

Калектыў бібліятэкі віншуе

Калектыў бібліятэкі віншуе
Іншыя навіны

29 чэрвеня ў рамках культурна-адукацыйнага форуму “Беларусь і Расія: адзіная сістэма каштоўнасцей” адбылося ўзнагароджанне ордэнам “Крылаты леў”.


З прывітальным словам на ўрачыстасці, якая прайшла ў Мінскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы, выступіў рэктар навучальнай установы Сяргей Анкуда. Уручыў узнагароды прарэктар Інстытута кіравання (г. Архангельск) Міхаіл Собалеў.

За выдатныя заслугі ў справе адраджэння Айчыны міжнародным ордэнам “Крылаты леў” узнагароджаны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і галоўны рэдактар газеты “Рэспубліка” Анатоль Лемяшонак.

Ордэнам “Крылаты леў”, заснаваным у 1991 годзе, узнагароджваюцца людзі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё навукі, культуры і спорту. Валоданне знакам адрознення такога ўзроўню – высокі прэстыж і прызнанне таго факта, што намаганні і праца ацэнены па заслугах.

Сярод адзначаных гэтай узнагародай – прадстаўнікі розных сфер дзейнасці: музыкант сэр Пол Макартні, экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, пісьменнік Габрыэль Гарсіа Маркес, акадэмік Мікалай Петракоў, спартсмен і мысляр Шры Чынмой. У Беларусі ордэна ўдастоены народны артыст СССР Уладзімір Мулявін, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Валерый Дзяйкала, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Песціс, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова Канстанцін Бандарэнка, знакаміты беларускі барэц трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь і інш.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам