ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свет сучаснай кнігі
Час дзейнічаць: разам супраць крайняй галечы

Калекцыя кніг пра Беларусь падорана Польшчы

Іншыя навіны

9 кастрычніка калекцыя найлепшых выданняў пра Беларусь была ўрачыста перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы.


Акцыя адбылася ў межах рэалізацыі праекта “Беларусь сёння”, які быў ініцыіраваны ў 2010 г. міністэрствамі культуры, інфармацыі і замежных спраў нашай краіны. Сёлета ў межах прафесійнага візіту дэлегацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў найбуйнейшую бібліятэку Польшчы было перададзена больш як 80 найлепшых беларускіх кніг – лаўрэатаў нацыянальных і міжнародных кніжных конкурсаў.

Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы кніг прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы Катажына Сьляска, супрацоўнікі абедзвюх нацыянальных бібліятэк, Беларускага культурнага цэнтра ў Варшаве і Міністэрства культуры і культурнай спадчыны Польшчы.

Наяўнасць у Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы – галоўным інфармацыйным цэнтры суседняй краіны – будзе садзейнічаць распаўсюджванню ведаў пра Беларусь у польскім грамадстве, што паспрыяе паляпшэнню ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Польшчы.

Прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы і Міністэрства культуры і культурнай спадчыны Польшчы адзначылі важнасць і своечасовасць ініцыятывы беларускага боку, падкрэсліўшы зацікаўленасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Польшчы. Прадстаўнікі абедзвюх бібліятэк дамовіліся пра канкрэтныя формы ўзаемадзеяння на бліжэйшыя два гады.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам