Вашы сямейныя відэаархівы атрымаюць сучаснае абнаўленне, стануць даступныя і напоўняць навагодні вечар ва ўтульным коле сям’і цеплынёй прыемных успамінаў!
У 2000-х гадах былі вельмі папулярныя запісы дзіцячых свят на відэакасеты. Цяпер на іх захоўваюцца многія дарагія сэрцу сямейныя гісторыі. Носьбіты інфармацыі пастаянна ўдасканальваюцца, а відэакасеты і абсталяванне для іх прайгравання з часам пашкоджваюцца.
Да цудоўнага сямейнага свята ў дарослых дзяцей ёсць магчымасць зрабіць сваім бацькам адметны навагодні падарунак – алічбаваць запіс з відэакасеты ў рамках аказваемых Нацыянальнай бібліятэкай платных паслуг.
Прыклад падарунка ад любячай дачкі – алічбоўка відэакасеты з запісам “Наш любімы дзіцячы сад”:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі сардэчна віншуе вас з надыходзячымі святамі і запрашае скарыстацца паслугай алічбоўкі відэа.
Чакаем вашага званка ў працоўныя дні з 8.30 да 17.00 па тэлефонах: (8 017) 266 37 51, 293 27 70, 293 29 64.
Матэрыял пададзены цэнтрам алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.