ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дасканалы даследчык роднай мовы
Слава подзвігу! Слава героям!

Гукі і ўспаміны дзяцінства

Гукі  і ўспаміны дзяцінства
Іншыя навіны

18 мая а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” у рамках Дзён культуры Швецыі ў Беларусі (13 мая – 12 чэрвеня) будзе ладзіцца літаратурна-творчая сустрэча “Гукі і ўспаміны дзяцінства”.


Падчас сустрэчы пройдзе прэзентацыя кнігі шведскіх дзіцячых пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў “Малы і мядзведзік”. Гэта сумесны праект РВУ “Літаратура і мастацтва”, Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кніга Юі і Томаса Вісландэраў “Малы і мядзведзік” – адна з любімых кніг у Швецыі. Аўтары са шчырай увагай і павагай да асобы галоўнага героя расказваюць пра свет яго забаў, выдумак, думак і гульняў. Кніга адрасавана дзецям, але і для дарослых яна будзе цікавай і карыснай.

Кніга шведскіх аўтараў была выдадзена на беларускай мове ў РВУ “Літаратура і мастацтва” ў 2010 г. Пераклад са шведскай падрыхтаваны Надзеяй Кандрусевіч. Выданне ажыццяўлялася пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У прэзентацыі возьмуць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў  Рэспубліцы Беларусь Стэфан Эрыксан, прадстаўнікі выдавецтва “Літаратура і мастацтва”, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і аўтар кнігі Юя Вісландэр, якая правядзе аўтограф-сесію.

Вядучая вечара – пісьменніца, галоўны рэдактар часопіса “Бярозка” Алена Масла. У ходзе мерапрыемства гасцей чакае выступленне ўзорнага дзіцячага тэатра Палаца моладзі “Сіняя птушка” і музычны падарунак ад Яраша Малішэўскага.

 

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам