Чарговы падарунак для фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі атрыманы ад маладога аўтара Марыны Шацеравай.
Перададзеныя ёю выданні папоўняць самую значную калекцыю нацыянальнай мастацкай прозы, якую фарміруе галоўная бібліятэка краіны.
Напярэдадні Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае глыбокую ўдзячнасць усім аўтарам, якія ўносяць свой бескарыслівы ўклад у папаўненне фондаў бібліятэкі, перадаюць правы на правамернае выкарыстанне іх твораў і такім чынам становяцца ўдзельнікамі захавання нацыянальнага інфармацыйнага набытку.