7 снежня Нацыянальнай бібліятэку наведалі ўдзельнікі фальклорнага тэлевізійнага шоу “Хата на хату” на тэлеканале “Беларусь 3”.
“Хата на хату” – гэта цыкл праграм, героямі якіх з'яўляюцца сем'і з розных рэгіёнаў Беларусі. Праект знаёміць гледачоў з культурай беларускіх вёсак, каларытам і творчасцю самадзейных калектываў, дэманструе рэгіянальныя традыцыі і ўнікальную сямейную культурную спадчыну.
У рамках праекта для яго ўдзельнікаў была праведзена экскурсія па бібліятэцы. Госці пазнаёміліся з гісторыяй, архітэктурай і мастацкім афармленнем установы, а таксама наведалі міжнародную выстаўку “Францыск Скарына і яго эпоха”, прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Прыемным сюрпрызам напрыканцы экскурсіі стала выкананне ўдзельнікамі праекта народных песень для наведвальнікаў бібліятэкі.