ГалоўнаяНавіныНацыянальная бібліятэка Беларусі
Завяршэнне серыі семінараў віртуальнай чытальнай залы
З любоўю да Жанчыны…

Экскурсія да Дня міліцыі

Экскурсія да Дня міліцыі
Іншыя навіны

Дзень міліцыі – свята смелых і мужных, моцных духам, сумленных і самаахвярных людзей, якія і ў мірны час стаяць на варце спакою сваёй краіны.

Дзякуючы ім мы можам адчуваць сябе ў бяспецы, і напярэдадні свята рады магчымасці выказаць сваю ўдзячнасць і павагу.

2 сакавіка ў бібліятэку прыйшлі сем’і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, загінуўшых пры выкананні службовага і воінскага абавязку, тых, хто дзеля выратавання жыццяў людзей не пашкадаваў уласнага жыцця.

Экскурсанты змаглі агледзець будынак бібліятэкі, пазнаёміцца з экспазіцыяй музея кнігі, задаць пытанні пра бібліятэку і яе гісторыю, знайсці ў электронным каталогу свае любімыя кнігі. Скончылася экскурсія на агляднай пляцоўцы, дзе кожны змог палюбавацца на Мінск з вышыні птушынага палёту.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Пасяджэнне Беларуска-В'етнамскай міжурадавай камісіі

22 Чэр 2018

22 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пленарнае пасяджэнне Беларуска-В'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця грамадства

21 Чэр 2018

З 21 чэрвеня па 24 ліпеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця грамадства”, прысвечаная Дню мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Кніжныя выстаўкі

Раман-эпапея “Четыре судьбы. Одна Родина” папоўніць фонды бібліятэк краіны

20 Чэр 2018

20 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла цырымонія перадачы кнігі Вячаслава Бандарэнкі “Четыре судьбы. Одна Родина” ў дар раённым і гарадскім бібліятэкам.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі