14 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей чытачоў і ўсіх жадаючых на майстар-клас “Зімовыя ўзоры”.
На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі зробяць незвычайныя навагоднія аздабленні для сябе і сяброў, пазнаёмяцца з займальнай тэхнікай мастацкага выразання з паперы – “выцінанкі”.
Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Запрашаюцца дзеці ва ўзросце 5–9 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.
Вядзецца папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.