14 кастрычніка ў рамках святкавання Дня маці ў бібліятэцы для прадстаўніц Мінскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” і іх дзяцей, вучняў 2–9 класаў, праведзена аглядная экскурсія.
Падчас экскурсіі госці азнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка, з работай чытальных залаў, атрымалі інфармацыю аб багатых калекцыях і шматграннай дзейнасці бібліятэкі, а таксама наведалі выстаўку плакатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны ў галерэі “Атрыум”. З захапленнем юныя экскурсанты і іх мамы любаваліся размешчанымі ў кальцавых калідорах мастацкімі творамі, якія складаюць непаўторны вобраз Нацыянальнай бібліятэкі.
Жывы інтарэс у дарослых і дзяцей выклікаў музей кнігі, дзе іх пазнаёмілі з экспазіцыяй рукапісаў, рэдкіх і старадрукаваных выданняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна адказвалі на пытанні экскурсавода пра літаратуру Беларусі, пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны.
Завяршылася экскурсія на агляднай пляцоўцы, адкуль госці з захапленнем аглядалі панараму горада.