17 красавіка ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыліся творчыя заняткі “Дамок для шпака”.
Дзеці пазнаёміліся з дзіўным светам пералётных птушак. Маляўнічая аўтарская відэапрэзентацыя і фанаграмы з птушыным спевам праілюстравалі аповед пра цікавыя факты з птушынага жыцця.
Адгадванне загадак, удзел у гульнях-перайманнях і выкананне аб’ёмнай аплікацыі “Хатка для шпака” аб’ядналі хлопчыкаў і дзяўчынак у дружную, вясёлую кампанію юных даследчыкаў таямніц навакольнага свету.
У завяршэнні мерапрыемства дзеці паглядзелі мультфільм “Зязюля і шпак”, які нагадаў ім пра важнасць падтрымання цёплай, дружалюбнай сямейнай атмасферы ў кожным “дамку”.