ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сход калектыву па выніках прафсаюзнай работы за 2023 год
“Цікава пачытаць”: кніга “Метелица”

Да Дня беларускай навукі. Педагагічнае даследаванне і якасць адукацыі

Да Дня беларускай навукі. Педагагічнае даследаванне і якасць адукацыі
Іншыя Навіны

Годным завяршэннем цыкла навукова-практычных мерапрыемстваў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, прымеркаваных да Дня беларускай навукі, сталі выязныя заняткі Школы маладога даследчыка, якія адбыліся 27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Падчас заняткаў доктар педагагічных навук, прафесар Ларыса Глазырына акцэнтавала ўвагу слухачоў на найбольш важных тэарэтычных аспектах педагагічнай навукова-даследчай дзейнасці, а кандыдат педагагічных навук, дацэнт Наталля Дубешка падзялілася вопытам і вынікамі вывучэння якасці адукацыі – даследавання, сугучнага абвешчанаму ў 2024 годзе ў Беларусі Году якасці.

Dzien_navuki_pied-ka-1.jpg

Спецыялісты бібліятэкі ажыццявілі інфармацыйную падтрымку адукацыйнага мерапрыемства. Сярод прапанаваных дакументаў ганаровае месца занялі навуковыя працы спікераў. Прэзентацыя бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў і паслуг і буклеты-памяткі ў падарунак былі ўдзячна ўспрыняты студэнтамі і выкладчыкамі.

Абраны фармат мерапрыемства – гутарка настаўнікаў і вучняў за круглым сталом у зале каворкінгу ў атрыуме – дазволіў у атмасферы ўзаемнай павагі падзяліцца ведамі, прагледзець выданні, абмяняцца думкамі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае ўстановы адукацыі і іншыя арганізацыі да правядзення адукацыйных мерапрыемстваў з прэзентацыяй інфармацыйных рэсурсаў і паслуг, падборам літаратуры па тэме.

Па пытаннях арганізацыі мерапрыемстваў звяртацца па тэлефонах: (8 017) 293 29 04, 293 27 03, е-mail: obo@nlb.by, obo-head@nlb.by.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам