ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Процідзеяння гандлю людзьмі: нацыянальны і міжнародны вопыт
Да 100-годдзя з дня нараджэння Людмілы Міхайлаўны Бабковай

Чацвёртыя Мяндзінскія чытанні

Чацвёртыя Мяндзінскія чытанні
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) прыняла ўдзел у IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Мяндзінскія чытанні”, якая адбыліся 8–13 ліпеня ў горадзе Сыктыўкар (Рэспубліка Комі, Расійская Федэрацыя).

Сёлета канферэнцыя была прысвечана 200-годдзю з дня нараджэння Івана Сцяпанавіча Мяндзіна (1823–1894), вядомага прадстаўніка Усць-Цылемскага стараверскага кніжнага цэнтра Рускай Поўначы, адметнага збіральніка, перапісчыка і пераплётчыка рукапісаў, аўтара арыгінальных твораў.

У канферэнцыі прыняла ўдзел з пленарным дакладам “Фарміраванне калекцыі стараверскіх рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева.

Праграма канферэнцыі была насычанай, разнастайнай, праходзіла ў некалькіх месцах: Інстытуце гуманітарных навук Сыктыўкарскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Піцірыма Сарокіна (9–10 ліпеня) і сяле Усць-Цыльма (11–12 ліпеня).

Удзельнікаў чакала багатая культурная праграма, падчас якой яны пазнаёміліся з рукапісамі, створанымі Іванам Мяндзіным, і кніжнай культурай Рускай Поўначы ў цэлым. Для ўдзельнікаў чытанняў была адкрыта выстава “Кніжная спадчына пячорскіх старавераў ў фондах Навуковай бібліятэкі СДУ імя Піцірыма Сарокіна”.

У Усць-Цыльме даследчыкі пабывалі з экскурсіяй у гісторыка-мемарыяльным музеі заснавальніка навуковага асваення поўначы А.У. Жураўскага. А таксама прынялі ўдзел у святах “Пятроўшчына” (абрадавае свята з адгалоскам рытуальна-памінальнага абраду на беразе ракі Пячоры напярэдадні Дня апосталаў Пятра і Паўла) і “Усць-Цылемская горка” (штогадовае фальклорнае свята паморскіх старавераў з дэманстрацыяй старадаўніх святочных строяў, якое захоўваецца на працягу пяці стагоддзяў, у якім удзельнічаюць усцьцылемы ўсіх пакаленняў).

У рамках мерапрыемства супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Комі пазнаёмілі ўдзельнікаў з калекцыяй рэдкіх кніг, арганізацыяй бібліятэчнай дзейнасці і абслугоўвання карыстальнікаў. Бібліятэка вядзе кнігаабмен з НББ, таму ў фондах нядрэнна прадстаўлена літаратура пра Беларусь, класіка беларускай літаратуры.

Мерапрыемства аб’яднала даследчыкаў кніжнай культуры, гісторыкаў, бібліятэкараў, краязнаўцаў, выкладчыкаў універсітэтаў.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам