8 жніўня ў дзіцячым пакоі прайшоў майстар-клас па фларыстыцы “Чароўнае лета”.
На мерапрыемстве дзеці праявілі сябе сапраўднымі ўмельцамі. У творчым працэсе ў іх з’явілася мноства ідэй, кожны спяшаўся хутчэй перанесці свае думкі на альбомны ліст. Умела падбіраючы лісток да лістка, сумяшчаючы іх з пялёсткамі з засушаных кветак, галінак і травінак, яны стварылі фларыстычную кампазіцыю, у якой надоўга захаваецца ўся каляровая разнастайнасць прыроды.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.