ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Названы пераможцы конкурсу “Мастацтва кнігі – 2013”
Прэзентацыя факсіміле Полацкага Евангелля

Бібліятэка ўдастоена ўзнагароды

Бібліятэка ўдастоена ўзнагароды
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала лаўрэатам 52-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” ў спецыяльнай намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”.


Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Мастацтва кнігі – 2013” адбылася 6 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Былі ўзнагароджаны лаўрэаты ў 14 тэматычных намінацыях, а таксама дыпламанты першай і другой ступені. Усяго ў конкурсе прыняло ўдзел 175 выданняў ад 31 выдавецтва.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўдастоена ўзнагароды за факсімільнае ўзнаўленне выданняў “Калядная пісанка. 1913 год”, “Буквар мовы славянскай. 1767 год”, “Буквар у жыцці нашых продкаў”.

Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі ўручыў дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Раману Матульскаму дыплом першай ступені.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам