ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вынікі ІХ конкурсу “Мастацтва кнігі” краін СНД
Няхай заўжды смяюцца дзеці

Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання

Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання
Іншыя навіны

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у рабоце II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання".


У ходзе канферэнцыі, якая прайшла ў Брэсце з 31 мая па 3 чэрвеня 2012 г., разглядалася роля Брэстчыны ў кніжнай спадчыне Беларусі, падводзіліся вынікі работы па атрыбуцыі археалагічных знаходак на месцы старога горада на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. У канферэнцыі ўзялі ўдзел бібліятэкары, архівісты, гісторыкі, краязнаўцы з Беларусі, Казахстана, Літвы, Расіі, Польшчы, Украіны.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі выступіў з прывітаннем і пленарным дакладам на пленарным пасяджэнні канферэнцыі, а таксама прыняў удзел у прэзентацыі сваёй кнігі "Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси" (Мінск, 2011, Т. 1) і калектыўнай манаграфіі "Гісторыя беларускай кнігі" (Мінск, 2011, Т. 2). З ліку супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі актыўны ўдзел у рабоце канферэнцыі прынялі намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.А. Суша, загадчыца НДА кнігазнаўства Г.У. Кірэева, галоўны рэдактар рэдакцыі перыядычных выданняў і выданняў з працягам Л.Г. Кірухіна.

Акрамя пленарнага і трох секцыйных пасяджэнняў, у рамках канферэнцыі адбылося выязное пасяджэнне на тэму "Кніжныя зборы роду Сапег" у г. п. Ружаны і наведванне Дома-музея Т. Касцюшкі ў Мерачоўшчыне.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам