ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адзінота паэта
Вандроўка па любімым горадзе

Беларусь адзначае 400-годдзе выдання першай кнігі пад назвай “Буквар”

Беларусь адзначае 400-годдзе выдання першай кнігі пад назвай “Буквар”
Іншыя навіны

6 верасня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні першага ў свеце “Буквара” для прадстаўнікоў акрэдытаванага ў Беларусі дыпламатычнага корпуса і членаў Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

З прывітальнымі словамі выступілі міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. На прэзентацыі прысутнічалі замежныя дыпламаты, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, творчая інтэлігенцыя і СМІ.

Падчас мерапрыемства Уладзімір Макей адзначыў, што выдадзены на старабеларускай мове “Буквар” паслужыў сур’ёзным падмуркам для развіцця асветніцкай дзейнасці і духоўнай культуры не толькі Беларусі, але і цэлага рэгіёну, а факсімільнае ўзнаўленне найстарэйшага буквара – асабліва значная падзея ў культурным жыцці краіны.

“Гэта толькі адзін з многіх прыкладаў плённай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. За апошнія дзесяцігоддзі бібліятэка ажыццявіла цэлы шэраг буйных праектаў па захаванні, прымнажэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі”, – дадаў міністр.

У сувязі з гэтым Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў уручаны дыплом Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА за значны ўклад у захаванне культурнай спадчыны і актыўную дзейнасць у сферы міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.

Раман Матульскі распавёў пра гісторыю “Буквара” і яго значэнне для беларусаў: “Кніга выдадзена ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў мястэчку Еўе. Гэта адно з самых старажытных беларускіх выдавецтваў, якое выпускала кнігі на царкоўнаславянскай, старабеларускай і польскай мовах. Сёння нам ёсць чым ганарыцца – назва “Буквар”, якую прыдумалі нашы продкі, увайшла ў сучасныя беларускую, рускую, украінскую, балгарскую, баснійскую і іншыя мовы”.

Раман Сцяпанавіч падзякаваў Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА ў асобе Уладзіміра Макея за плённае супрацоўніцтва. Асобна ён выказаў удзячнасць прадстаўнікам дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь.

Вядома, што да нашых дзён дайшло толькі два арыгіналы еўеўскага “Буквара”. Адзін з іх, няпоўны, знаходзіцца ў Даніі, у Каралеўскай бібліятэцы. Другі, поўны асобнік, – у Вялікабрытаніі, у Бібліятэцы Мідл Тэмпл.

Ганаровыя госці пазнаёміліся з міжнароднай выстаўкай “Буквары народаў свету”, дзе прадстаўлены разнастайныя варыяцыі кнігі для навучання грамаце. Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена каля 1 400 буквароў на 587 мовах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама з прыватнай калекцыі латвійскага педагога, аўтара буквароў і кніг пра народы свету Юрыса Цыбульса.

Упрыгожаннем мерапрыемства стала выступленне студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзякі.

Партнёрамі па факсімільным узнаўленні першага ў свеце “Буквара” выступілі Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”, якія аб’ядналі намаганні для паспяховай рэалізацыі праекта.

Глядзіце таксама пра прэзентацыю факсіміле, выдадзенага да 400-годдзя “Буквара”, у сюжэтах тэлеканалаў і нашым фотарэпартажы:

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам