У віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да архіваў часопісаў Амерыканскай асацыяцыі нейрахірургаў (American Association of Neurological Surgeons).
У архіў ўваходзяць матэрыялы часопісаў Journal of Neurosurgery, Journal of Neurosurgery: Spine, Journal of Neurosurgery: Pediatrics, Neurosurgical Focus.
Тэматыка і віды дакументаў – клінічныя і лабараторныя даследаванні ў галіне нейрафізіялогіі і нейрахірургіі, неўралогіі, афтальмалогіі, рэнтгеналогіі, паталогіі і малекулярнай біялогіі, а таксама тэматычныя даклады, агляды літаратуры, тэхнічныя нататкі, рэцэнзіі на кнігі і многае іншае.
Доступ ажыццяўляецца праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для карыстальнікаў арганізацый, якія пацвердзілі свой удзел у тэсціраванні рэсурсу.
Доступ да электроннага архіва часопісаў адкрыты па 16.05.2010 г.