ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё праекта “Хакей на вышэйшым узроўні”
Чалавек, улюбёны ў свой край

Адкрыццё Х Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Адкрыццё Х Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Іншыя навіны

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Х Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Кніжная культура Беларусі XVI – сярэдзіны XVIІ ст.: да 440-годдзя выдавецкай дзейнасці Мамонічаў”.


Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У канферэнцыі прымаюць удзел дакладчыкі з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Чэхіі. Вядомыя навукоўцы прадстаўляюць вынікі найноўшых даследаванняў па гісторыі беларускай кніжнай культуры XVI–XІХ стст. і выдавецкай дзейнасці.

Дасягненні кнігадрукавання XVI–XVIІ стст., здзейсненыя ў складаным сінтэзе і ўзаемадзеянні розных культур, мелі значны ўплыў на далейшае развіццё нацыянальнай культуры Беларусі. Важнае месца ў беларускім кнігадрукаванні належала сям’і Мамонічаў, якія ў Вільні ў сваім доме заснавалі друкарню. Яна праіснавала каля 50 гадоў і стала адной з важнейшых з’яў айчыннай культуры таго часу. Друкарня Мамонічаў дабілася афіцыйнага прызнання, тройчы атрымлівала каралеўскія прывілеі на права выпуску царкоўна-рэлігійных, свецкіх і юрыдычных выданняў. Таксама ў друкарні выйшлі першыя беларускія кірылічныя кнігі прававога характару – Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. і Трыбунал 1586 г. У выдавецкай дзейнасці Мамонічы ўлічвалі патрэбы розных слаёў насельніцтва, выкарыстоўвалі новаўвядзенні ў друкарскай справе, выпускалі кнігі на розных мовах. Выданні друкарні Мамонічаў з’яўляюцца важнымі крыніцамі даследавання культуры Беларусі.

У рамках Х Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў у музеі кнігі размясцілася выстаўка "Надрукавана ў доме Мамонічаў", адкрыццё якой адбылося 17 красавіка ў галерэі "Лабірынт". Экспазіцыя падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На ёй прадстаўлены найбольш поўны збор старадрукаў друкарні Мамонічаў канца ХVІ – пачатку ХVІІ ст. з абедзвюх бібліятэк.

"Прыемна ўсведамляць, што знаходзяцца прычыны дастаць з глыбокіх сховішчаў старажытныя кнігі, рукапісы і выставіць іх на ўсеагульнае агляданне", – адзначыў пад час адкрыцця выстаўкі дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Груша.

У сваю чаргу дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі звярнуў увагу гасцей на тое, што нягледзячы на ўзрастаючую зацікаўленасць карыстальнікаў электроннымі выданнямі, вытокі іх належаць кнігам друкаваным, і дзякуючы выстаўцы "Надрукавана ў доме Мамонічаў" у кожнага з нас ёсць магчымасць дакрануцца да крыніцы кнігавыдання на беларускай зямлі.

"Мы павінны нястомна прапагандаваць кнігу, асабліва сярод моладзі!" – падкрэсліў пад час мерапрыемства беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік Анатоль Бутэвіч.

Урачыстасць прайшла ў музычным суправаджэнні ўзорнага ансамбля старажытнай музыкі "Brevis".

Сярод экспанатаў выстаўкі – першае выданне тыпаграфіі, сапраўдны шэдэўр кнігадрукавання ХVІ ст. – напрастольнае Евангелле (1575), надрукаванае Пятром Мсціслаўцам. У экспазіцыі прадстаўлена таксама другое выданне выдатнага майстра – Псалтыр (1576), больш вядомы як «Псалтыр з чырвонымі кропкамі». З выданняў пачатку 1590-х гг. дэманструюцца Псалтыры з паследаваннем, упрыгожаныя выявамі фантастычных крылатых істот, а таксама Апостал, Евангелле без сігнатур і Евангелле з сігнатурамі. Акрамя таго, у музеі прадстаўлены надрукаваныя ў пачатку ХVІІ ст. пераклад на польскую мову Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. (1619) і выданні Трыбунала (1616 і 1623).

Выстаўка ў музеі кнігі будзе працаваць па 23 чэрвеня 2014 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 27 82.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам