ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як выглядае першы беларускі буквар з мультфільмамі
Вялікі Дзень ведаў з віртуальнай чытальнай залай НББ

Адбылася прэзентацыя новага буквара!

Адбылася прэзентацыя новага буквара!
Іншыя навіны

3 верасня ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэс-канферэнцыя і прэзентацыя, прысвечаная выхаду новага навучальнага выдання для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.

Спецыяльна выдадзены да 2021/2022 навучальнага года буквар адрозніваецца ярка выяўленым нацыянальным кантэнтам. У яго ўключаны заданні і практыкаванні, якія адлюстроўваюць каштоўнасці культуры беларускага народа. Акрамя гэтага, першакласнікі атрымалі доступ і да медыякантэнту – з дапамогай qr-кодаў.

Над распрацоўкай і выданнем буквара працавала шмат людзей. Аўтарскі калектыў быў адабраны па выніках конкурсу Нацыянальнага інстытута адукацыі (НІА). Яго супрацоўнікі і рэцэнзенты арганізавалі і правялі экспертызу дапаможніка, а работнікі выдавецкага цэнтра НІА падрыхтавалі дапаможнік да выдання. Упершыню, працуючы з вучэбным дапаможнікам “Буквар”, дзецям можна глядзець мультыплікацыйныя фільмы пра літары алфавіта, выпушчаныя кінастудыяй “Беларусьфільм”.

З прывітальным словам выступіла дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук: “На старонках вучэбнага выдання акумулявана метадычная думка не аднаго пакалення вучоных. Буквар быў створаны намаганнямі вялікай колькасці людзей. У ім рэалізаваны сучасныя метадычныя падыходы да навучання чытанню, аўтарскія знаходкі і ўвасоблены практычны педагагічны вопыт”.

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша адзначыў, што выпуск вучэбнага дапаможніка – унікальная падзея, з якой пачынаецца новая, вельмі цікавая і надзвычай разнастайная, эпоха ў гісторыі беларускага буквара: “Беларусы зрабілі вельмі шмат, каб буквар стаў сусветнай з’явай, бо самыя тыражныя і папулярныя выданні ствараліся беларусамі ў розныя стагоддзі. Зараз буквар – адзін з брэндаў Беларусі, сімвал велічы і годнасці нашых продкаў, нас і нашай культуры. Сённяшняя з’ява – нагода для гонару!”.

Генеральны дырэктар кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі і стваральнікі мультыплікацыйных фільмаў для першакласнікаў Ірына Тарасава і Канстанцін Андрушачкін распавялі пра іх карпатлівую шасцігадовую гісторыю стварэння і прэзентавалі адну з серый мультфільма пра літары алфавіта.

Дэкан факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Ждановіч: “Зараз мы назіраем нараджэнне новага буквара. Ён дасць першакласнікам навык, які дазволіць вучыцца, знаходзіць новыя веды і дасягаць новыя вяршыні. Спрыяе гэтаму метадычна граматны складзены буквар дзвюх настаўніц і навукоўцаў з вялікім стажам, якія перадаюць сувязь пакаленняў і каласальны вопыт”.

Намеснік дырэктара Гімназіі № 23 г. Мінска Галіна Полудзень распавяла аб распрацаваным кантэнце для Адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса Беларусі. Гэта справа была ажыццёўлена намаганнямі настаўнікаў сталічнай гімназіі № 23 і аўтараў буквара ў адпаведнасці са зместам новага вучэбнага дапаможніка.

На прэзентацыі таксама выступілі і аўтары навучальнага дапаможніка – дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Вольга Свірыдзенка і вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Вольга Цірынава.

У межах мерапрыемства госці таксама змаглі азнаёміцца са спецыяльна падрыхтаванай выставай-праглядам 30 нацыянальных буквароў і выданняў для пачатковага навучання чытанню і грамаце з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны інстытут адукацыі.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам