ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Красавіцкія падарункі
Семінар па электронных рэсурсах EBSCO

“Ад Полацка пачаўся свет”

“Ад Полацка пачаўся свет”
Іншыя навіны

12 красавіка ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Ф. Скарыны горада Полацка адбыўся семінар “Ад Полацка пачаўся свет”.


Арганізатарам мерапрыемства выступіла Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Семінар быў прысвечаны тром датам, значным як для горада, так і для ўсёй краіны: 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзю Полацка і 100-годдзю газеты “Полацкі веснік”.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася Ганна Іванаўна Бурнасенка, дырэктар ДУК "Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

500-годдзю беларускага кнігадрукавання былі прысвечаны даклады Людмілы Барысаўны Дзядзюлінай, загадчыцы інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела полацкай бібліятэкі (“Краязнаўчая работа Цэнтральнай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”), і Вольгі Аляксееўны Дарафеевай, галоўнага бібліятэкара аддзела бібліятэказнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна (“Актывізацыя дзейнасці бібліятэк Віцебскай вобласці па далучэнні насельніцтва да скарбаў беларускага кнігадрукавання”).

Таццяна Андрэеўна Сапега, загадчыца сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выступіла з дакладам "Метады прыцягнення дзяцей да актыўнага пазнання кніжнай культуры” і правяла майстар-клас “Францыск Скарына – беларускі першадрукар”.

Краязнаўчай рабоце бібліятэк былі прысвечаны даклады Кацярыны Дзмітрыеўны Яскевіч, вядучага бібліёграфа аддзела краязнаўства і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі (“Краязнаўчыя бібліяграфічныя рэсурсы Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна”), Галіны Васільеўны Маслоўскай, загадчыцы бібліятэкі-філіяла № 2 імя А. Герцэна Полацкай РЦБС (“10 гадоў краязнаўчаму клубу «Я – палачанін» ”), Ірыны Пятроўны Водневай, загадчыцы Краязнаўчага музея-філіяла Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (“« Полацкі веснік» для ўсіх і кожнага”), Славіны Вячаславаўны Гаўрылавай, вядучага навуковага супрацоўніка Краязнаўчага музея-філіяла (“Ганаровыя грамадзяне г. Полацка”), Кацярыны Сяргееўны Ячмянёвай, метадыста аддзела бібліятэчнага маркетынгу Полацкай РЦБС (“Краязнаўчыя базы даных Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы”).

У рамках семінара была арганізавана прымеркаваная да Года навукі і акцыі “Полацк – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь 2017” сустрэча з маладымі вучонымі – выкладчыкамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдатамі эканамічных навук Вольгай Сяргееўнай Гулягінай і Кацярынай Юр’еўнай Афанасьевай – і маладой сям’ёй Святланы і Аляксандра Неліных. Палачане падзяліліся сваімі думкамі пра кнігу, яе ролю ў іх навуковым і асабістым жыцці. Выступленні, поўныя адкрыццяў і асабістых перажыванняў, настроілі аўдыторыю на трапяткое і паважлівае стаўленне да кнігі і прафесіі бібліятэкара.

Таксама ў рамках семінара адбыліся прэзентацыі і выстаўкі.

Праграма семінара

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам