ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Энергія колеру
Жанчыны ў люстэрку эпохі

Абаянне раманса

Абаянне раманса
Іншыя навіны

11 сакавіка 2008 г. а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца творчая гасцёўня “Абаянне раманса”, арганізаваная ў рамках праекта “Кропка адліку” (аўтар праекта Ганна Лель).



Раманс, які ўзнік у сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе як свецкая песня, пастаянна развіваўся, удасканальваўся і ў выніку трансфармаваўся ў надзвычайны сплаў высокай паэзіі і цудоўнай музыкі. Сёння, як і сто гадоў назад, рамансу ўласцівы нейкая асаблівая давернасць інтанацыі, шчырасць, цеплыня, адкрытасць, нават непрыкрытасць пачуццяў. Раманс перадае ўнутраны свет чалавека ва ўсіх псіхалагічных нюансах, чым і прыцягвае ўвагу многіх выканаўцаў і слухачоў.

У творчай гасцёўні пад акампанемент раяля і гітары прагучаць рамансы розных эпох і краін у выкананні выкладчыка інструментальнай музыкі Кірылы Успенскага, аўтара-выканаўца песень і рамансаў Аляксея Нежаўца, салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Алены Казанцавай.

Сярод удзельнікаў гасцёўні таксама выступяць супрацоўніцы бібліятэкі Юлія Фралова і Наталля Святлова.
Кантактныя тэлефоны: (8017) 293 27 10, (8029) 772 57 52, (8029) 345 09 52
Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам