ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Раман Матульскі – пра тэлеканал “Беларусь-24”
Вядомыя польскія вучоныя возьмуць удзел у ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях

90 хвілін займальнай анімацыі пра гербы гарадоў Беларусі

90 хвілін займальнай анімацыі пра гербы гарадоў Беларусі
Іншыя навіны

12 сакавіка ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя анімацыйнага праекта “Аповесць мінулых гадоў”.

У кожнага горада свой твар, свой лёс, свая непаўторная гісторыя. Якія яны – беларускія гарады, як выглядаюць, чым жылі раней і якімі сталі з цягам часу? Аб гэтым і не толькі распавядае маленькім гледачам і іх бацькам серыя мультфільмаў пра гісторыю ўзнікнення гербаў гарадоў Беларусі.

У кароткіх сюжэтах тлумачыцца значэнне адлюстраваных на гербах сімвалаў, адны з якіх маюць больш старажытнае паходжанне, другія – больш сучаснае. Усяго 36 гарадоў − па шэсць гербаў з розных абласцей Беларусі: Мінск, Гродна, Брэст, Магілёў, Гомель, Віцебск, Полацк, Навагрудак, Шклоў, Мазыр, Карэлічы, Заслаўе, Горкі, Тураў, Быхаў, Слуцк, Ліда, Пінск, Бабруйск, Рагачоў і многія іншыя.

Прафесіяналы ўжо высока ацанілі праект “Аповесць мінулых гадоў” беларускіх кінематаграфістаў – мультыплікацыйны цыкл стаў лаўрэатам чатырнаццатага Фестывалю анімацыйнага кіно, што праходзіць у Расіі ў Суздалі (Расія), узяўшы перамогу ў намінацыі “Лепшае выяўленчае рашэнне”. Спадзяёмся, захапляльныя і пазнавальныя сюжэты знойдуць жывы водгук і ў юных аматараў гісторыі.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі, рэжысёр, кіраўнік праекта “Аповесць мінулых гадоў” Ігар Волчак, аўтары анімацыйных сюжэтаў і прадстаўнікі СМІ.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам