ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Шляхі дасягнення мэты
Адкрыты доступ да электроннай калекцыі навуковых часопісаў “Oxford Journals”

Жыццё з ВІЧ – Жыццё

Жыццё з ВІЧ – Жыццё
Іншыя навіны

15 мая 2009 года ў галерэі “Панарама” на агляднай пляцоўцы адбылося адкрыццё арт-праекта “Жыццё з ВІЧ – Жыццё”.


Арт-праект быў ініцыіраваны БГА “Пазітыўны рух” у рамках праекта “Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь” і рэалізуецца ў адпаведнасці з Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй.

Выстаўка, якая ўключае 50 фотаработ, складаецца з твораў маладых мастакоў – Вікторыі Казак, Веры і Максіма Ярмоленка. Адна з дзяўчын мае станоўчы ВІЧ-статус.

Мэта выстаўкі – садзейнічаць разбурэнню грамадскіх стэрэатыпаў адносна людзей, якія жывуць з ВІЧ, адапціраваць і пазіцыяніраваць ВІЧ-пазітыўных людзей у свядомасці соцыума як раўнапраўных, раўнацэнных яго членаў са сваім унікальным бачаннем жыцця.

Экспазіцыя распавядае пра шлях, перашкоды, перажыванні, пачуцці і думкі чалавека, які атрымаў дыягназ “ВІЧ-інфекцыя”, пра людзей, якія знаходзяцца побач з ім, і грамадства ў цэлым. Арт-праект дапамагае ўсвядоміць кожнаму чалавеку каштоўнасць жыцця праз суперажыванне галоўнай гісторыі.

Сваёй фотавыстаўкай мастакі нагадваюць пра тое, што невылечна захварэць можа кожны з нас, у сітуацыі дыскрымінацыі можа апынуцца любы, гэта можа адбыцца з нашымі блізкімі людзьмі.

Наведаць выстаўку можна да 31 мая з боку ўвахода на аглядную пляцоўку ў адпаведнасці з рэжымам яе работы.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам