ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Прэзентацыя мультымедыйнага рэсурсу бібліятэкі
Слухаючы рытм жыцця

Выстаўка Георгія Паплаўскага

Выстаўка Георгія Паплаўскага
Іншыя навіны

11 лютага ў бібліятэцы адкрылася юбілейная выстаўка, прысвечаная 85-годдзю вядомага беларускага мастака Г.Г. Паплаўскага.


Свой шлях у мастацтва Георгій Георгіевіч Паплаўскі пачаў больш як пяцьдзясят гадоў назад і за гэты час стварыў вялікую колькасць выдатных твораў: ён працуе ў станковай і кніжнай графіцы, жывапісе, акварэлі. Яго творы ўпрыгожваюць музейныя і прыватныя калекцыі Беларусі, Расіі, Украіны, Аўстрыі, Швейцарыі, Германіі, ЗША, Індыі і іншых краін.

За апошнія дзесяцігоддзі мастак неаднойчы экспанаваў свае жывапісныя творы, аднак галоўнай у яго творчасці ўсё ж засталася графіка.

Г.Г. Паплаўскі віртуозна валодае тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, малюнка пяром, акварэлі, якія дазваляюць яму ствараць разнастайныя, але заўсёды эстэтычна значныя мастацкія творы на самыя розныя тэмы.

Acoбнaя, вeльмі важная cтapoнкa твopчacці Гeopгія Гeopгіeвічa – кніжная гpaфікa. Праз ycё жыццё ён пpaнёc зaxaплeннe мacтaцтвaм кніжнай ілюcтpaцыі, яму пaшaнцaвaлa працаваць з выключна цікaвым літapaтypным мaтэpыялaм: майстар ілюcтpaвaў бeлapycкyю клacікy – твopы Янкі Купалы і Якуба Колаca, кнігі cyчacныx aўтapaў – B. Быкава, А. Aдaмoвічa, І. Meлeжa, І. Haвyмeнкі, бeлapycкія кaзкі і пaдaнні, пaдpyчнікі, a тaкcaмa выдатную cycвeтнyю літapaтypy – твopы У. Шэкcпіpa, Ф. Шылepa, Ф. Пятраркі, Д. Лондана, Р. Taгopa, Г. Лангфела і інш.

Георгій Георгіевіч перадаў шмат сваіх работ у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Цяперашняя экспазіцыя прысвечана 85-годдзю вялікага творцы.

Выстаўка складаецца з ілюстрацый да твораў Я. Купалы, Я. Коласа, В. Быкава. Таксама прадстаўлены работы Наталлі Мікалаеўны Паплаўскай з серыі “Браслаўшчына” і ілюстрацыі да рамана І. Мележа “Людзі на балоце”.

Наведвальнікі бібліятэкі змогуць азнаёміцца з выстаўкай у галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) да 9 сакавіка 2016 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33; 293 27 56.
Е-maіl: pr@nlb.by

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам