ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Мілыя жанчыны!
Дзеля Вас, Каралева мая...

«Метафізічныя гарады» Данаты Піццы

«Метафізічныя гарады» Данаты Піццы
Іншыя навіны

5 сакавіка 2008 года ў 17 гадзін у мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылось ўрачыстае адкрыццё выстаўкі фатаграфій Данаты Піццы «Метафізічныя гарады». У цырымоніі адкрыцця выстаўкі і ў яе падрыхтоўцы прыняла ўдзел сама фотамастачка.



Выстаўка ілюструе архітэктуру Італіі 1930-х гадоў – вельмі важнага перыяду пераходу да сучаснага італьянскага мастацтва.

Фатаграфіі Данаты Піццы захавалі вобразы рэальнай гісторыі, і ў той жа час яны перадаюць тонкую і складаную ўтопію, якая супярэчыць прастаце архітэктуры. У гэтых работах дзіўным вобразам выяўляецца здольнасць аб’ектыва аб’ядноўваць метафізічнае і рэальнае.

Выстаўка будзе працаваць да 4 красавіка.

Даната Піццы   Ястраб Ф.А., загадчык
аддзелам галерэйна-выставачнай
дзейнасці НББ
Нарберта Капелла,
Надзвычайны і
Паўнамоцны Пасол
Італьянскай Рэспублікі
ў Рэспубліцы Беларусь
Корбут А.І., старшыня
Беларускага Саюза
архітэктараў

Кірухіна Л.Г.,
намеснік дырэктара па
навуковай рабоце і
сувязям з грамадскасцю

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам