ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Аўтарскае права ў сучасных умовах: практыка і рэгуляванне
Візіт прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі

Аман кліча

Аман кліча
Іншыя навіны

21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках Дзён Амана ў Мінску (21–23 кастрычніка) адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі “Аман кліча”.


Свае творы на выстаўцы прадставіў вядомы іракскі мастак Хусейн аль-Джааман. У яго карцінах – сюжэты з паўсядзённага жыцця Амана. Акрамя жывапісу, у экспазіцыю ўвайшлі фотаработы аманскіх фатографаў, якія адлюстроўваюць шматвяковую культуру, прыроду, народныя рамёствы, сучасную архітэктуру краіны.

У рамках мерапрыемства Пасольства Амана ў Маскве перадало ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі кнігі па гісторыі, культуры і традыцыях Амана і макет аманскага карабля XVIII ст.

У адкрыцці выстаўкі “Аман кліча” ўзялі ўдзел намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, генеральны сакратар Цэнтра ісламскай культуры імя Султана Кабуса Хабіб бэн Мухамед аль-Рыямі, пасол Амана ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Мухамад аль-Хасан, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, міністэрстваў і ведамстваў краіны.

Аманскія і арабскія музычныя творы прадставіў аманскі музычны ансамбль пры Султанскай канцылярыі “Арабскі Тахт”. Прыемным сюрпрызам для гасцей вечара стала дэманстрацыя нацыянальных касцюмаў вядомых аманскіх дызайнераў Анісы аль-Заджалія і Афафа аль-Фарсі.

Адкрыццё выстаўкі стала важным крокам на шляху збліжэння і ўмацавання традыцыйных сяброўскіх адносін беларускага і аманскага народаў, развіцця культурнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Экспазіцыя размясцілася ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка) і будзе доўжыцца да 19 лістапада. Плата за ўваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам