ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Творца Высокага Адраджэння
Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала членам IFLA

Здаровы лад жыцця: міжнародны вопыт і стратэгія Беларусі

Здаровы лад  жыцця: міжнародны вопыт  і стратэгія Беларусі
Іншыя навіны

З 3 красавіка па 6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка " Здаровы лад жыцця: міжнародны вопыт і стратэгія Беларусі", прысвечаная Сусветнаму дню здароўя і 60-годдзю членства Беларусі ў САЗ.



Сусветны дзень здароўя штогод адзначаецца 7 красавіка - у дзень стварэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ), статут якой быў прыняты 7 красавіка 1948 г.

САЗ з’яўляецца міжурадавай структурай ААН, закліканай каардынаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя і глабальныя дзеянні па барацьбе з хваробамі.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адной з краін-заснавальніц САЗ і актыўна ўдзельнічае ў працы гэтай арганізацыі. Мэта супрацоўніцтва нашай дзяржавы з САЗ заключаецца ў тым, каб, выкарыстоўваючы сусветны вопыт, забяспечыць найбольш спрыяльныя ўмовы для ўдасканалення працы сістэмы аховы здароўя Беларусі. Супрацоўніцтва з САЗ дазваляе не толькі выкарыстаць вопыт гэтай арганізацыі, але і атрымаць фінансавыя сродкі, а таксама прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да найбольш вострых праблем  краіны: рэфармаванню аховы здароўя і пераадоленню наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

Прапанаваныя ўвазе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі матэрыялы выстаўкі адлюстроўваюць праграмы і прыярытэтныя напрамкі, па якіх ажыццяўляецца ўзаемадзеянне Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Прапанаваная тэматычная выстаўка вельмі актуальная, паколькі гэты год абвешчаны ў нашай краіне Годам здароўя.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
  • міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў галіне аховы здароўя
  • нарматыўна-прававыя дакументы, якія адлюстроўваюць супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з САЗ
  • рэформа аховы здароўя
  • здароўе маці і дзіцяці
  • наступствы аварыі на ЧАЭС
  • барацьба з інфекцыйнымі хваробамі
  • палітыка ў галіне здаровага ладу жыцця і лекаў
На выстаўцы ёсць больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, САЗ, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе карысна для спецыялістаў у галіне аховы здароўя, медыцынскіх работнікаў, навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя.
Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам